viasna on patreon

Магілёў: Кандыдату ў дэпутаты адмоўлена ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі

2010 2010-04-05T10:43:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palac-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдату ў дэпутаты ў гарадскі Савет дэпутатаў, актывісту ГА “БНФ Адраджэнне” Антону Цыдзіку адмоўлена ў правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі на тэрыторыі сваёй выбарчай акругі. Пра гэта паведаміў сам кандыдат у дэпутаты.

Антон спрабаваў правесці сустэчу з выбаршчыкамі на сваёй акрузе, а не ў месцы, якое знаходзіцца ў канцы горада і вызначана гарадской выбарчай камісіяй. Дзеля гэтага кандыдат у дэпутаты падаў адпаведную заяву да начальніка ЖЭУ-4 Валянціны Еўдакімавай, якая адначасова з’яўляецца старшынёй акруговай выбарчай камісіі №48 па выбарах дэпутатаў у абласны Савет дэпутатаў, з просьбай прадаставіць такое месца на тэрыторыі ЖЭУ-4.

У адказе, які атрымаў Антон Цыдзік, пазначана толькі адно месца для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі – месца каля д. 64 па вул. Чалюскінцаў.

Праваабронца Барыс Бухель каментуе: “Справа ў тым, што традыцыйна месцам правядзення ўсіх масавых мерапрыемстваў з’яўлялася пляцоўка каля былога палаца культуры завода штучнага валакна імя Куйбышава, якая размешчана па адрасу Чалюскінцаў 64-А. У газеце “Веснік Магілёва”, афіцыйным сайце гарвыканкама, у адказах на звароты аб правядзенні масавых мерапрыемстваў дагэтуль людзей адпраўляюць да пляцоўкі каля дома 64 па вул. Чалюскінцаў. Гэта чатырохпавярховая “хрушчоўка”, да тарца якой прымыкае гарадскі цэнтр рытуальных паслуг. Я неаднаразова звяртаўся да старшыні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі разабрацца з гэтым пытаннем, на што атрымліваў адказ, што хутка разбярэмся і будзе надрукаваны карэктны адрас для правядзення масавых мерапрыемствах кандыдатам у дэпутаты. Тое што прайшоў тыдзень, выйшла два нумары газеты “Веснік Магілёва”, а абвяржэння аб недакладна пазначаным адрасе для правядзення масавых сустрэч для кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі няма, сведчыць пра тое, што гарадская выбарчая камісія не ведае, што рабіць. Дом 64-А знаходзіцца ў аварыйным стане і агароджаны аварыйнай стужкай, а дом 64 знаходзіцца каля цэнтра рытуальных паслуг, і там няма зручнай пляцоўкі. Можна сказаць, што ў Магілёве кандыдатаў у дэпутаты ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пазбавілі магчымасці ўвогуле праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі па-за межамі памяшканняў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства