viasna on patreon

Ці дазволяць агітаваць у форме пікетаў?

2010 2010-04-02T16:23:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shukalnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску для агітацыйных сустрэчаў афіцыйна вызначаныя толькі два месцы. Нягледзячы на пададзеныя скаргі і рэкамендацыю Цэнтральнай камісіі змяніць рашэнне і павялічыць колькасць такіх месцаў, мясцовы выканаўчы камітэт зацягвае прыняцце новага рашэння.

У штабе Аляксея Валабуева зазначаюць, што гэта з’яўляецца перашкодай для вядзення агітацыйнай кампаніі.

- Зручна было б праводзіць сустрэчы каля пад’ездаў, дамоў. Аднак дзеля гэтага трэба падаваць заяўку на пікет і чакаць адказу 15 дзён. У выпадку адмовы публічных сустрэчаў на вуліцы не будзе зусім падчас гэтай кампаніі, – адзначае давераная асоба кандыдата Іван Шыла.

Тым не менш, актывісты штаба накіравалі некалькі заявак на правядзенне сустрэчаў на тэрыторыі выбарчай акругі. Гэты захад будзе лакмусавай паперай для мясцовых уладаў.

Праваабаронцы не маюць ілюзіяў, але будуць разглядаць адмовы ў правядзенні пікетаў як перашкоду для вядзення агітацыйнай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства