viasna on patreon

Баранавічы: Кандыдат даказаў, што выбаркам падрабляў дакументы падчас праверкі подпісаў

2010 2010-04-02T12:13:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/250310h-pasterytarkamisii-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Спрэчка Дз. Аўгуста з старшынём камісіі Шасцярнёвым

Спрэчка Дз. Аўгуста з старшынём камісіі Шасцярнёвым

1 красавіка адбылося пасяджэнне Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, дзе разглядаліся скаргі асобаў, якіх 25 сакавіка Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісіяй не зарэгістравала ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. Прытым гарадская камісія нават адмовілася разглядаць заявы выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Дзмітрыя Аўгуста, пра злоўжыванні сябраў камісіі.

Незалежны вылучэнец Дз. Аўгуст даказаў на пасяджэнні абласной камісіі, што гарадская выбарчая камісія падрабляла дакументы падчас праверкі падпісных лістоў. Яго пераканаўчыя аргументы і рашучасць у адстойванні сваёй пазіцыі вынудзілі Брэсцкую камісію адмяніць рашэнне Баранавіцкай камісіі і зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты па гарадской выбарчай акрузе № 20.

Тым часам Брэсцкая абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія не задаволіла скаргі сябра партыі левых “Справядлівы свет” Віктара Цяпіна, беспартыйнага кандыдата Мікалая Чарнавуса і прадстаўніка Руху “За свабоду” Рыгора Грыка  і сябра незарэгістраванай партыі БХД Алега Малашчанкі.

Усе незарэгістраваныя кандыдаты не згодныя з такім рашэннем Брэсцкай камісіі і маюць намер падаваць заявы ў абласны суд.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства