viasna on patreon

Брэст: Кандыдата ў дэпутаты ад партыі “Справядлівы свет” выклікалі ў КДБ

2010 2010-04-02T11:36:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 красавіка патэлефанавалі, а потым уручылі позву на гэты ж дзень з’явіцца ва Упраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці кандыдату ў дэпутаты, зарэгістраванаму па акрузе № 34 горада Брэста, Зінаідзе Міхнюк.  У позве было пазначана, што выклікаюць З. Міхнюк для дачы тлумачэнняў, якія маюць значэнне для правядзення праверачных мерапрыемстваў.

З. Міхнюк вылучана кандыдатам у дэпутаты ад Беларускай партыі аб’яднаных левых “Справядлівы свет”, з’яўляецца старшынёй рэгіянальнага аддзялення прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Брэсцкай вобласці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства