viasna on patreon

24 з 60 акругаў па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога саветаў - безальтэрнатыўныя

2010 2010-04-02T11:01:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karta_gomelskaj_vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскай вобласці створана 60 акругаў па выбарах у абласны савет, з іх 24 --безальтэрнатыўныя. Яшчэ пакуль абласная кааліцыя не прыняла рашэнне аб зняцці свах кандыдатаў-партыйцаў, але калі гэта адбудзецца, відавочна, што альтэрнатыўных акругаў значна зменшыцца.

Дарэчы, са «старога саставу» плануюць застацца ў абласным савеце 20 чалавек на чале са старшыней абласавету Валерыем Сяліцкім. Зноў балатуюцца ў дэпутаты начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Мікалай Васількоў і чатыры яго падначаленыя -- галоўны ўрач Гомельскай гарадской бальніцы №1 Алег Ядрэнцаў, галоўны ўрач абласнога кардыялагічнага дыспансера Ганна Лапаціна, галоўны ўрач Гомельскай абласной клінічнай бальніцы Анатоль Касім, галоўны ўрач Жлобінскай раённай бальніцы Віктар Мардвінаў. Але гэтымі людзьмі не абмежавалася ўпраўленне аховы здароўя -- першы раз балатуюцца ў аблсавет галоўны ўрач госпіталя для ветэранаў Алег Іванцоў і галоўны ўрач бальніцы хуткай дапамогі Мікалай Кішко. Такім чынам, урачы будуць мець у абласным савеце прадстаўнічую дэлегацыю.

Балатуюцца ў дэпутаты абласнога савета 26 склікання такія дэпутаты аблсавета 25 склікання, як начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Марыя Бондар, рэдактар газеты «Калінкавічскія навіны» Іван Гарыст, начальнік упраўлення філіяла «Белаграпрамбанка» Дзмітрый Высоцкі, начальнік упраўлення МНС Юрый Парфененкаў, рэктар Мазырскага педуніверсітэту Валянцін Валетаў, дырэктар ЗАТ «Мазырлес» Андрэй Макушынскі, гендырэктар «Гомельхлебпрама» Наталля Верамеева, начальнік упраўлення бытавога асблугоўвання Юрый Корж, намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Надтачаеў, генеральны дырэктар светлагорскага «Хімвалакна» Васіль Касцюкевіч.

А сілавыя структуры ў абласавеце плануе прадставіць пракурор Савецкага раена Міхаіл Прус.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства