viasna on patreon

Апеляцыйны суд пакінуў у сіле рашэнні Мінскага гарадскога гаспадарчага суда па зысках рэдакцыі "Народнай волі" да прадпрыемстваў "Мінгарсаюздрук", "Мінаблсаюздрук" і "Белсаюдрук", адхіліўшы ўсе скаргі зыскоўца

2005 2005-12-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміў юрыст Гары Паганяйла, які прэзентаваў інтарэсы выдання ў судзе.

Нагадаем, што 17 і 21 лістапада Гаспадарчы суд г. Мінска адхіліў разглядаў зыскі ІЧУП "Народная воля" да прадпрыемстваў "Мінаблсаюздрук", "Белсаюздрук", "Мінгарсаюздрук", якія ў аднабаковым парадку скасавалі дамовы з рэдакцыяй з 1-га кастрычніка г.г. Рэдакцыя спадзявалася змусіць гэтыя прадпрыемствы вярнуцца да выканання сваіх абавязкаў па дамовах.

15 снежня маюць адбыцца папярэднія слуханні па аналагічным зыску "Народнай волі" да прадпрыемства "Белпошта", якое не ўключыла выданне ў падпісны каталог на 2006 г. і адмовілася заключаць дамову на раздробны гандаль газетай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства