viasna on patreon

Баранавічы: Мікалай Чарнавус звярнуўся да пракурора

2010 2010-04-01T13:09:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/czarnavus-mikalai-001.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, якога не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета, накіраваў 30 сакавіка заяву пракурору горада. У сваёй заяве ён сцвярджае, што сабраў дастаткова доказаў  злоўжывання некаторых сябраў выбарчай камііі пры праверцы яго падпісных лістоў.

Так, напрыклад, Марыя Варанцова, Аляксандр Шчарбацэвіч, Ганна Флейта напісалі заявы, у якіх падцвердзілі, што менавіта  ўласнымі рукамі паставілі даты і подпісы на падпісных лістах за вылучэнне Мікалая Чарнавуса. Аляксандр Шынкоўскі таксама напісаў заяву, у якой даказвае, што не ён, а яго жонка Шынкоўская Марыя Аляксандраўна падпісала за яго нечакана прапанаваную камісіяй паперу.

Далей Мікалай Чарнавус даводзіць пракурору горада, якім чынам сябры камісіі падманулі сям’ю Стрэмавусаў і іншых. Таццяна Стрэмавус і яе муж падпісаліся за кандыдата ў дэпутаты М. Чарнавуса. Праз некаторы час да іх прыйшлі сябры камісіі, паказалі падпісны ліст і запыталі: “Гэта вы паставілі дату і падпісаліся за Мікалая Чарнавуса?” Убачыўшы сваё прозвішча і адрас, Таццяна Стрэмавус упэўнена адказала, што гэта яе подпіс і дата, пастаўленыя ўласнаю рукою. Тады “правяраючыя” папрасілі яе падпісацца на спецыяльна падрыхтаваным лісце, каб пацвердзіць, што гэта так. Даверлівая жанчына менавіта так і зрабіла. А вось цяпер высветлілася, што гэта быў ліст, у якім Таццяна Стрэмавус “пацвердзіла”, што гэта сам Мікалай Чарнавус сваёю рукою паставіў подпіс на падпісным лісце. Такім вось шляхам у Баранавічах выбарчыя камісіі здабываюць “аб’ектыўныя факты”, каб не зарэгістраваць апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Цяпер зразумела, чаму Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія адмаўляецца прадставіць незарэгістраванаму кандыдатам М.Чарнавусу поўны спіс грамадзян, якія “падцвердзілі” камісіі, што даты ў падпісных лістах яны не ставілі. Камісія вельмі баіцца, што Чарнавус збярэ яшчэ больш доказаў правакацыйнай дзейнасці сябраў камісіі.

Такіх заяваў пра недабрасумленную (злачынную) дзейнасць выбарчай камісіі Мікалай Чарнавус сабраў пяць. Ён накіраваў іх пракурору горада, у Брэсцкую тэрытарыяльную абласную выбарчую камісію і Цэнтральную камісію. Калі яны не зарэгіструюць М.Чарнавуса кандыдатам у дэпутаты, ён будзе падаваць скаргу ў суд.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства