viasna on patreon

Гомельшчына: У мясцовых Саветы балатуецца палова дзейсных дэпутатаў

2010 2010-03-31T16:03:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў Гомельскай вобласці балатуецца палова дэпутатаў 25-га склікання. Такая інфармацыя пададзена на сайце Гомельскага аблвыканкама.

Цікава, што спісаў зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета пакуль няма, але есць звесткі аб тым, колькі сярод іх прадстаўнікоў партый, якія сферы дзейнасці прадстаўляюць кандыдаты. З агульнай колькасці кандыдатаў у дэпутаты розных узроўняў у вобласці 96% - беспартыйныя. Адпаведна, толькі 4% з'яўляюцца сябрамі партый: 1,77% - праўдадныя камуністы (КПБ), 1,04% - прадстаўнікі АГП. Не выключаецца, што сябры гомельскай кааліцыі АДС здымуць свае кандыдатуры, тады гэты працэнт яшчэ зменшыцца.

На сайце аблыканкама пазначана занятасць кандыдатаў. Напрыклад, 13,76% кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета нідзе не працуюць, як і 9,88% кандыдатаў у Гомельскі гарсавет. І чым ніжэйшы па ўзроўню Савет, тым большы працэнт працуючых кандыдатаў. Напрыклад, сярод прэтэндэнтаў на дэпутацтва ў раённых Саветах толькі 1,44% - беспрацоўныя, прыкладна па 1% беспрацоўных – сярод кандыдатаў у пасялковыя і сельскія Саветы.

Што тычыцца абласнога Савета, то частка дзейсных дэпутатаў ізноў балатуецца. Але па іншых акругах. Так, напрыклад, начальнік упраўлення бытавога абслугоўвання Гомельскай вобласці Юрый Корж на мінулых выбарах балатаваўся ў аблсавет па Васілевіцкай акрузе, зараз жа ён ідзе ў дэпутаты па Петрыкаўскай акрузе №48. Канкурэнтам яму будзе сябра партыі левых «Справядлівы свет» Віктар Шпак. Зноў ідзе ў дэпутаты гендырэктар «Гомельхлебпрама» Наталля Верамеева. Толькі на мінулых выбарах яна балатавалася па Гагарынскай акрузе ў Гомелі, а зараз - па Кастрычніцкай №47. Па гэтай жа акрузе балатуецца і сябра партыі левых «Справядлівы свет» Святлана Міхальчанка.

Упершыню ідзе кандыдатам у абласны Савет начальнік фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Тамара Сушкіна. У біяграфіі напісана, што яна пражывае ў Лоеве, але балатуецца начальнік фінаддзелу па Лельчыцкай акрузе №39. Па гэтай акрузе яна з’яўляецца адзіны кандыдат у абласны Савет.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства