viasna on patreon

Мазыр: Рашэнне пра стэнды для агітацыі ёсць – стэндаў няма

2010 2010-03-29T08:04:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/infa-mazyr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 сакавіка ў мазырскай мясцовай газеце “Жыццё Палесся” нарэшце было змешчана Рашэнне Мазырскага райвыканкама “Аб вызначэнні ў Мазырскім раёне месцаў для правядзення агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 26 склікання (па ўзгадненні з Мазырскай раённай выбарчай камісіяй)”.

У дадатку 2 да Рашэння пазначаны пералік месцаў для ўсталявання інфармацыйных стэндаў з мэтай размяшчэння на іх агітацыйных друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах ў дэпутаты.

Менавіта аб стане інфармацыйных стэндаў, іх размяшчэння, не адпаведнасці Выбарчаму кодэксу (арт.13) для адкрытага інфармавання выбаршчыкаў з дадаткам фотаздымкаў і звяртаўся папярэдне праваабаронца Уладзімір Целяпун да старшыні Мазырскага райсавета Дворніка Ў.А. На жаль, істотных зменаў пакуль не бачна.

Агітацыйная кампанія пачалася, а заяўленыя стэнды ў многіх якіх месцах да гэтага часу не ўсталяваны, напрыклад, інфармацыйны стэнд у раёне ААТ “Мазырская швейная фабрыка “Надэкс”.

Няма ў пераліку месцаў для ўсталявання інфармацыйных стэндаў і ўсяго мікрараёна “Чыгуначны”. Менавіта ў гэтым мікрараёне знаходзіцца Станцыйная выбарчая акруга дзе зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Франак Вячорка. З другога боку – што не забаронена, тое – дазволена. Можна размешчаць дзе заўгодна.

Недакладнасці ў падрыхтоўцы Рашэнняў райвыканкама і Мазырскай раённай камісіі маюць месца не першы год. Гэта паказвае нізкі прафесійны ўзровень выканаўцаў, няведанне заканадаўчых нормаў, законаў, самога плана горада і яго мікрараёнаў, якія рыхтуюць праекты гэтых Рашэнняў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства