viasna on patreon

Мазыр: Супернік Франака Вячоркі - дырэктар спартыўна-гарналыжнага комплекса

2010 2010-03-26T08:06:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fr_viachorka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Франак Вечерко на заседании Мозырьской  районной избирательной комиссии по регистрации кандидатов в депутаты  Мозырьского районного Совета

Франак Вечерко на заседании Мозырьской районной избирательной комиссии по регистрации кандидатов в депутаты Мозырьского районного Совета

25 сакавіка адбылося паседжанне Мазырскай  раённай выбарчай камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты  Мазырскага раённага Савета. Як і прадбачылася, большая частка акругаў  -- 37 з 40 -- засталіся безальтэрнатыўнымі.

Зарэгістраваны па два кандыдаты толькі ў 3-х акругах, сярод якіх тыя, дзе балатуюцца дэмакратычныя вылучэнцы: па Катаеўскай выбарчай акрузе № 16, дзе вылучаны сябра АГП Сяргей Лапуста і па Станцыйнай выбарчай акрузе №25, дзе зарэгістраваны кандыдатам Франак Вячорка.

Супернікам  С. Лапусты будзе бізнесовец В. Чабанян (які, дарэчы, прадаў свой бізнес – сетку  прывабна і добра забяспечаных харчовых крамаў  - “Еўраопту”, пакінуўшы сабе пакуль аптэчны сектар бізнесу). А супернікам Ф. Вячоркі будзе дырэктар спартыўна-гарналыжнага комплекса ў Мазыры Каробкін (былы функцыянер райвыканкама).

Па выбарчай акрузе №33 балатавалася 3 прэтэндэнты – малады эканаміст з МНПЗ, бізнесовец і самавылучэнец тэлемайстар Уладзімір Хаменка, якога прапанавалі самі жыхары акругі і якога не зарэгістравалі з-за несапраўднасці подпісаў.

Па гэтай  жа прычыне не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты Мазырскага райсавету сябра руху “За Свабоду” Віктара Башынскага і сябра Партыі БНФ Уладзіміра Целяпуна, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў грамадзян.

У. Целяпуну, які вылучаўся ў Гомельскі абласны Савет ад Партыі БНФ, таксама дадалі да адмовы неадпаведнасць дадзеных у дэкларацыі аб нерухомасці. Зямельны дачны ўчастак, які быў прададзены ў 2005 годзе і які не дэклараваўся пры рэгістрацыі ў 2007 годзе, калі У. Целяпун балатаваўся ў Гомельскі абласны Савет, зноў аказаўся ва ўласнасці сп. У. Целяпуна.

З-за неадпаведнасці дадзеных у дэкларацыі адмоўлена і  сябру партыі левых “Справедлівы свет”, старшыні Мазырскага райкама партыі Бокаву Ю.Г.

Зноў было адмоўлена У. Целяпуну  фатаграфаванне  паседжання камісіі. Калі здымкі пачаў рабіць Ф. Вячорка, сакратаром камісіі яму была зроблена заўвага. У. Целяпун  зпатрабаваў уключэння пытання  аб забароне  правядзення фотаздымкаў  на галасаванне камісіі. Што і  было зроблена – за дазвол праводзіць фотаздымкі – 0, супраць – 11 сябраў Мазырскай раённай выбарчай камісіі. Матыў – здымкі паседжання камісіі праводзяць “Тэлеканал “Мазыр” і фотакарэспандэнт мясцовай газеты “Жыццё Палесся”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун на паседжанні Мазырскай  раённай выбарчай камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты  Мазырскага раённага Савета
Мозырьская  районная избирательная комиссия

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства