Гомельскія ўлады пагражалі рэпрэсіямі ўдзельнікам акцыі кіроўцаў аўтобусаў.
https://spring96.org/be/news/3256
2005
2005-12-05T10:00:00+0200
2005-12-05T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
5 сьнежня кіроўцы аўтобусаў г. Гомеля выйшлі на плошчу Леніна, каб выказаць пратэст супраць нізкіх заробкаў і высокіх планаў на транспартныя перавозкі пасажыраў.
Напярэдадні адзін з кіроўцаў, Аляксандр Еўсяйчук, быў выкліканы да дырэктара аўтапарка, дзе яго чакалі намесьнік начальніка РУУС Савецкага раёна і невядомы чалавек у цывільным, якія сталі пагражаць звальненьнем ды іншымі пакараньнямі ў выпадку, калі А. Еўсейчук прыме ўдзел у акцыі пратэсту.
Акцыя пратэсту працягвалася гадзіну і скончылася тым, што кіроўцы падпісалі калектыўную скаргу ў Камітэт дзяржкантролю.