viasna on patreon

Затрыманыя праваабаронцы звяртаюцца з заклікам да міжнароднай супольнасці

2010 2010-03-23T21:33:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ab_u_vs_100809.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і актывістка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Ірына Тоўсцік былі затрыманыя сёння за правядзенне акцыі пратэсту супраць ужывання смяротнага пакарання ў Беларусі і расстрэлу насуперак патрабаванням нацыянальнага заканадаўства і міжнародных абавязкаў дзяржавы асуджаных да вышэйшай меры пакарання.

Скарыстаўшыся магчымасцю апошняга тэлефавнавання перад адпраўкай з РУУС Ленінскага раёну Менска ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, Алесь Бяляцкі перадаў ад сябе і сваіх паплечнікаў заклік да міжнароднай супольнасці:

“Мы, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ірына Тоўсцік, заклікаем міжнародную супольнасць рашуча асудзіць выкананне смяротных прысудаў і аказаць максімальна магчымы ўплыў на беларускія ўлады з тым, каб прымусіць іх увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства