viasna on patreon

Светлагорск: Два прэтэндэнты адмовіліся ад удзелу ў выбарах

2010 2010-03-20T10:27:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Светлагорску двое сябраў партыі “Справядлівы свет”, якія былі вылучаны кандыдатамі ў дэпутаты раённага Савета, адмянілі сваё рашэнне балатавацца. Заявы аб гэтым яны падалі ў раённую выбарчую камісію 19 сакавіка.

Мікалай Лазарэнка і Ірына Сарычава мелі намер балатавацца адпаведна ў акругах 6 і 12 па выбарах у Светлагорскі райсавет. Яны напісалі ў заявах, што адмяняюць сваё рашэнне па той прычыне, што ва ўчастковыя выбарчыя камісіі не ўключаны прадстаўнікі партыі “Справядлівы свет”. У сітуацыі, калі гэтыя камісіі ўкамплектаваны толькі з людзей, падабраных уладай, Лазарэнка і Сарычава не давяраюць правільнасці падліку галасоў на выбарчых участках.

“Справядлівы свет” і іншыя дэмакратычныя партыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у 31 участковую камісію з 32, якія ёсць у Светлагорску. Аднак райвыканкам уключыў у камісіі толькі трох з гэтых людзей. Аднак у кожную ўчастковую камісію ўключаны прадстаўнікі праўладных арганізацый кшталту “Белая Русь” ці БРСМ.

Кандыдатамі ў дэпутаты Светлагорскага райсавету М. Лазарэнка і І. Сарычава былі вылучаны ад Гомельскай абласной арганізацыі сваёй партыі. Разам з тым, абодва яны ўваходзяць у акруговыя камісіі па выбарах у Гомельскі абласны Савет: І. Сарычава – у камісію Першамайскай выбарчай акругі № 56, а М. Лазарэнка – у камісію Маладзёжнай выбарчай акругі № 57. Абодзве гэтыя акругі – у г. Светлагорску.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства