viasna on patreon

Бастунец: Спадзяемся на лепшае

2010 2010-03-18T20:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bastunec_a.jpg
Андрэй Бастунец

Андрэй Бастунец

Заўтра суд павінен вынесці рашэнне па позве Беларускай Асацыяцыі Журналістаў да Мін'юста. Якія рашэнні чакаць, а таксама пра сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі з намеснікам старшыні БАЖ Андрэем Бастунцом гутарыць Радыё Рацыя.

Сяргей Скулавец: - Давайце падвядзем вынікі сённяшняга судовага паседжання.

Андрэй Бастунец: - Практычна ўсе рэчы якія мусілі быць зробленымі ў момант судовага паседжання ўжо скончаныя і ўжо скончаліся нават выступы бакоў у судовых спрэчках. Засталіся рэплікі і выступ пракурора.

Сяргей Скулавец: - Што стала падставаю, каб вы (БАЖ - рэд.) супраць Міністэрства юстыцыі?

Андрэй Бастунец: - Было тры галоўныя прэтэнзіі з боку Міністэрства юстыцыі і яны тычыліся пасведчання БАЖу на якім значыцца "Прэса", яны тычыліся працы цэнтра прававой абароны пры БАЖ і адносна сайта БАЖа, бо МІністэрству юстыцыі не спадабалася тая інфармацыя якая на ім размяшчалася.

Сяргей Скулавец: - Чаму пасведчанне выклікала непаразуменне?

Андрэй Бастунец: - На мой погляд МІністэрства юстыцыі яно ўвесь час блытала пасведчанне журналіста з пасведчаннем сябра грамадскага аб'яднання і таму з гэтага боку і ўзніклі прэтэнзіі. Ну і маўляла, што слова "Прэса" падштурхоўвала нашых сябраў да парушэння заканадаўства, а гэта значыць збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, што гарантавана канстытуцыяй.

Сяргей Скулавец: - А што па інтэрнэт-старонцы Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. Яна ж часта інфармуе людзей аб бягучай інфармацыі ў тым ліку і сферы парушэння правоў журналістаў. Ці магчыма тут правесці нейкую агульную рысу з "Хартыяй"? Ці можам мы казаць, што ў Беларусі пачаўся наступ на інтэрнэт-старонкі?

Андрэй Бастунец: - Наступ на Інтэрнэт у Беларусі назіраецца, але тое, што тычыцца сайта БАЖ, то гэта ўжо хутчэй бюракратычная, бо інфармацыя па меркаванні Міністэрства юстыцыі не адпавядала Статуту, які таксама на сайце размешчаны.

Сяргей Скулавец: - Ці чакаеце пэўных нейкіх вынікаў?

Андрэй Бастунец: - Ну вось ужо два дні мы даводзім сваю пазіцыю да суда. Два дні на мой погляд Міністэрства юстыцыі так і не прыняло ніводнага нарматыўнага акта, акрамя зусім нямаючага дачынення закона аб СМІ на якіх яно пабудавала свае прэтэнзіі да нашай арганізацыі. Якім будзе вынік - я ніколі не бяруся рабіць прагноз.

Сяргей Скулавец: - Пасля апошніх падзеяў: ператрус у рэдакцыі "Народнай Волі", ператрус на офісе "Хартыі'97". У мяне ўзнікае паралель з сакавіком 2008 года, калі адбыліся ператрусы ў шэрагу недзяржаўных СМІ. Ці можна праводзіць такую паралель сёння?

Андрэй Бастунец:
Так, бо гэта відавочна. Гэтыя ператрусы масавыя сапраўды адбыліся 2 гады назад і вось зараз мы зноў бачым ператрусы. Яны больш лакалізаваныя ў Мінску, але яны маюць вельмі сумнеўны характар. я заўважу, што агульнае пагаршэнне сітуацыі зараз нагадвае тое, што было 2 гады таму. Потым становішча змянялася ў лепшы бок, але з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў я баюся, што добра не будзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства