viasna on patreon

Гарадзеншчына: Імёны дэпутатаў стануць вядомыя адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў

2010 2010-03-18T18:15:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па Гарадзенскай вобласці вылучаны 3 095 кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Прычым на 60 дэпутацкіх месцаў ў абласным Савеце прэтэндуюць толькі 107 чалавек. Практычна гэта азначае, што прыблізна на 10 акругах выбары будуць безальтэрнатыўныя і імёны дэпутатаў дэ-факта стануць вядомыя адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў.

Толькі 18 з 107 прэтэндэнтаў прадстаўляюць палітычныя партыі. Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” вылучае 11 сваіх прадстаўнікоў, 4 – АГП, 2 - БСДГ, 1 - БСДП (Грамада).

Кідаецца ў вочы той факт, што выявіўшая неверагодную актыўнасць пры фармаванні выбарчых камісій усіх роўняў праўладная партыя КПБ не вылучае ў абласны Савет аніводнага (!) кандыдата. Па-сутнасці гэта ёсць ускосным доказам штучнага фармавання выбарчых камісій адміністратыўнымі метадамі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства