viasna on patreon

Суд па скарзе ГА «БАЖ» да Міністэрства юстыцыі працягваецца

2010 2010-03-18T17:13:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg

УКалі ў першай палове дня гаворка вялася ў асноўным пра пасведчанне ГА «БАЖ» і паўнамоцтвы яго ўладальнікаў, то пасля перапынку суд засяродзіўся на пытанні пра дзейнасць Цэнтра прававой абароны СМІ.

прыватнасці, разглядаліся некаторыя дакументы VII з’езда ГА «БАЖ», у якіх пералічваліся накірункі дзейнасці юрцэнтра і падводзіліся яе вынікі за 2006 -2009 гады.

Каля 16.45 наш карэспандэнт у судзе паведаміў, што распачаліся спрэчкі бакоў — апошні этап слуханняў перад прыняццем рашэння.

«Усе апошнія падзеі з удзелам журналістаў у Беларусі — не вырашаныя дагэтуль праблемы з распаўсюдам газет, ператрусы, папярэджанне БАЖ, — усё гэта не на карысць іміджу Беларусі», — зазначыла ў часе спрэчак старшыня БАЖ Жанна Літвіна.

Не выключана, што рашэнне па справе будзе прынята толькі 19 сакавіка, у пятніцу.

Суд па скарзе ГА «БАЖ» да Мінюста (АБНОЎЛЕНА, ДАДАЛІСЯ ФОТА)

Чаму вы лічыце сябе журналістам, калі ў вас няма адпаведнай адукацыі? (АБНОЎЛЕНА)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства