У Курапатах чарговы раз пашкоджаны Мэмарыяльны знак “Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці”, які ўсталяваў у 1994 годзе падчас візыту ў Беларусь Біл Клінтан.
https://spring96.org/be/news/3236
2005
2005-11-30T10:00:00+0200
2005-11-30T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведамляе Радыё Свабода
Верхнюю пліту мэмарыяльнага знаку адарвалі ад апораў і кінулі на зямлю, дзе яна цяпер ляжыць расколатая.
Ва ўрочышчы зламаныя больш за дзесяць крыжоў, пашкоджаныя таблічкі на гэтак званым “польскім крыжы” і на некалькіх імянных крыжах. З многіх крыжоў сарваныя іконы. На ікону Маці Божай Курапацкай, якую намаляваў мастак Аляксей Марачкін, вандалы нанесьлі фашыстоўскую свастыку.
З курапацкага каменя зьнікла таблічка “Ахвярам сталінскіх рэпрэсій”.