"Народнай волі" трэба новая друкарня
https://spring96.org/be/news/3234
2005
2005-11-30T10:00:00+0200
2005-11-30T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
www.pahonia.promedia.by
Менская друкарня "Чырвоная зорка" не збіраецца працягваць кантракт на друкаванне газеты "Народная воля" на 2006 год.
Аднак зараз асноўным галаўным болем для рэдакцыі з'яўляецца рашэнне Гаспадарчага суда Менска, якое ўступае ў сілу другога снежня. Гаспадарчы суд пастанавіў, што адмова друкаваць газету з'яўляецца беспадстаўным і запатрабаваў ад друкарні аднавіць друкаванне газеты ў адпаведнасці з заключанай на 2005 год дамовай. Галоўны рэдактар "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч сказаў, што галоўнае цяпер - прымусіць друкарню друкаваць газету з другога снежня, а далей будзем глядзець, што рабіць".