Куба, не забівай сваіх грамадзян!
Правабаронцы “Вясны” абвяшчаюць пра пачатак акцыі ў падтрымку кубінскіх палітвязьняў, якія галадаюць ў знак пратэсту супраць нечалавечых умоў утрыманьня.
23 лютага 2010 года на 85-ты дзень галадоўкі ў Гаване памёр вядомы кубінскі палітвязень Арланда Сапата, які быў асуджаны да 36 гадоў пазбаўленьня волі за абразу органаў улады, парушэньне грамадзкага парадку і непадпарадкаваньне прадстаўнікам улады. З 24 лютага ў Санта-Клары галадае кубінскі журналіст і псіхолаг Гільермо Фарыньяс з патрабаваньнем вызваліць 26 цяжкахворых палітзьняволеных. Cтан яго здароўя выклікае занепакоенасьць. З 2 сакавіка 2010 г. галадаюць родныя і паплечнікі віцэ-прэзідэнта партыі “30 лістапада” Марынцы Луго (6 чалавек), якой за тры месяцы зьняволеньня так і не прад’явілі афіцыйнага абвінавачваньня.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з адмысловай заявай, у якой асуджае рэпрэсіўную палітыку кубінскіх уладаў і патрабуе неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў.
Запрашаем усіх, хто неабыякавы да лёсаў кубінскіх патрыётаў, якія ў самых бесчалавечых умовах спрабуюць адстойваць правы іншых людзей, падтрымаць акцыю салідарнасьці.
Дасылайце лісты і паштоўкі ў падтрымку кубінскіх палітвязняў ў Амбасаду Рэспублікі Куба на адрас: 220030, г Менск, вул, Чырвоназорная, 13.
Тэкст можа быць наступным: “Требуем освобождения и реабилитации всех кубинских заключённых по политических мотивах!” Вітаецца таксама і івашая ндывідуальная творчасьць.