viasna on patreon

Орша: АГП патрабуе ад гарвыканкаму тлумачэнняў

2010 2010-03-17T12:12:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ahp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанская гарадская арганізацыя АГП запатрабавала ў кіраўніцтва Аршанскага гарвыканкаму даць змястоўны адказ, з якіх прычынаў яе прадстаўнікі не былі ўключаны ў склад участковых выбарчых камісій па горадзе.

На імя старшыні Аршанскага гарвыканкаму Мікалая Лісоўскага накіраваны адпаведны ліст. У ім адзначаецца, што АГП вылучыла ва ўчастковую камісію № 16 сябра партыі Аляксандра Крывіцкага, які мае досвед працы  ў выбарчых камісіях. Ва ўчастковую камісію № 28 партыя накіроўвала Уладзіміра Юржыца, які з'яўляўся кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў, а такім чынам, таксама мае досвед удзелу ў выбарчай кампаніі. Абодва прэтэндэнты маюць вышэйшую адукацыю.

Ніводны з прадстаўленых партыйнай арганізацыяй кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі ўключаны не быў. Разам з тым, у складзе камісій апынуліся дзясяткі вылучэнцаў ад грамадскіх арганізацый -  "Чырвонага крыжа", "Таварыства выратавання на вадзе", "Фонду міру" і г.д. - чыя статутная дзейнасць ніякага дачынення да выбараў не мае. Тым не менш, усе іх прадстаўнікі паводле рашэння гарвыканкаму сталі паўнапраўнымі сябрамі ўчастковых камісій.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства