viasna on patreon

У дзяржгазеце Рагачова прачнуліся: нарэшце з’явілася інфармацыя пра выбары

2010 2010-03-17T09:11:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pre.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кацярына Салаўёва

Кацярына Салаўёва

“Вылучэнне кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў будзе праходзіць у Беларусі з 14 лютага па 15 сакавіка...” – такое паведамленне з’явілася на афіцыйным сайце рагачоўскай дзяржаўнай газеты... 15 сакавіка.

Далей у паведамленні распавядаецца, хто мае права вылучаць кандыдатаў, як збіраюцца подпісы за іх вылучэнне і г. д. Убачыць тэкст можна тут: http://ss-smi.gomel-region.by/ru/numbers?art_id=1419&num_ID=182

Здавалася б, можна толькі вітаць такую інфармацыю. Калі б не дата размяшчэння матэрыяла: ён з’явіўся на сайце 15 сакавіка, гэта значыць – у апошні дзень, калі праводзілася вылучэнне кандыдатаў. Дата размяшчэння пададзена тут: http://ss-smi.gomel-region.by/ru/numbers?rart_ID=116 У гэты ж дзень размешчаны і ўсе іншыя матэрыялы на тэму выбараў.

Сайт інфармуе, што газета “Свабоднае слова” Рагачоўскага раёна – “найстарэйшае грамадска-палітычнае выданне Рэспублікі Беларусь, якое разлічанае на масавую аўдыторыю насельніцтва горада і раёна”. І выдае газету не абы хто: “заснавальнік газеты – Рагачоўскі раённы Савет дэпутатаў у асобе раённага выканаўчага камітэта, выдавец – Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Гомельскага аблвыканкама.”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства