viasna on patreon

Дзень салідарнасьці ў Менску

2010 2010-03-16T21:44:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/infogruppa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \"Нашай нівы\"

Фота \"Нашай нівы\"

16 сакавіка, яшчэ задоўга да пачатку акцыі салідарнасьці, на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы быў прэвентыўна затрыманы Мікола Дземідзенка.

Прыкладна ў 18-15, калі некалькі чалавек выстраіліся на плошчы з партрэтамі Аўтуховіча і віцебскага актывіста Алега Сургана, дзесятак спецназаўцаў груба схапілі і зацягнулі ў аўтобус Уладзімера Яроменку, Міхася Бутыліна, Алеся Ількевіча, Сяргея Анянкова, Зміцера Кахаўца,  Алеся Чарнышова і невядомага юнака. Усяго восем актывістаў.

Усе яны былі дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага раёна Менска.  Прыкладна праз гадзіну затрыманых пачалі паволі выпускаць без складаньня пратаколаў.

На плошчы ўпершыню была заўважаная інфармацыйная группа афіцэраў міліцыі ў блакітных камізэльках, якія практычна ня ўмешваліся ў працэс затрыманьня акітывістаў. А калі журналісты звянуліся да іх за інфармацыяй пасля сканчэння пікету, міліцыянеры нават не былі ў стане патлумачыць, куды павезлі затрыманых.

Нагадаем, што днём каля будынку Вярхоўнага суду Беларусі супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя 13 удзельнікаў акцыі, якіх даставілі ў РУУС Ленінскага раёну сталіцы для складання пратаколаў аб адміністратыўных правапарушэннях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства