Ператрусы ў Менску санкцыявала пракуратура Гомельскай вобласці
https://spring96.org/be/news/32283
2010
2010-03-16T16:02:05+0200
2010-03-16T16:02:05+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На офісе «Хартыі'97» у гэтыя хвіліны праводзіцца ператрус. Каля дзесятка цывільных супрацоўнікаў сілавых структур запакоўваюць носьбіты інфармацыі і іншую камп’ютарную тэхніку. Яны прад’явілі ордэр на вобыск, які падпісаны Пракурорам Гомальскай вобласці. Гэта дазваляе меркаваць, што гэтыя дзеяньні праходзяць у межах справы аб паклёпе, вядомай як “паляўнічая справа”.
Ператрус адначасова адбываецца і на кватэры вядомай журналісткі Ірыны Халіп.
Акрамя таго, ператрус праводзіцца ў рэдакцыі "Народная Воля" на працоўным месцы Святланы Калінкінай.