viasna on patreon

Нерэгістрацыя “Нашай Вясны” й перашкоды дзейнасці НДА з боку беларускіх уладаў узгадваюцца ў справаздачы Дзярждэпартамента ЗША аб правах чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе

2010 2010-03-14T21:37:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 сакавіка Бюро Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША па Дэмакратыі, Правам Чалавека й Працы апублікавала сваю справаздачу па правах чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе.

У дадзенай справаздачы прыодзяцца агульныя звесткі аб Беларусі, а таксама асноўныя факты парушэння правоў чалавека, размеркаваныя па розных катэгорыях.

Акрамя таго, справаздача апісвае ўмовы дзейнасці беларускіх НДА, як зарэгістраваных, так і пазбаўленых рэгістрацыі. Прапануем вашай увазе некаторыя вытрымкі з гэтага дакумента.


”12 жніўня Вярхоўны Суд не задаволіў скаргу вядомай праваабарончай НДА “Вясна” супраць адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Гэта была ўжо трэцяя адмова з моманту пазбаўлення “Вясны” рэгістрацыі ўладамі ў 2003 годзе. Міністэрства Юстыцыі заявіла, што НДА не змагла патлумачыць дакладнае значэнне сваёй назвы, і што многія з ейных заснавальнікаў атрымлівалі адміністратыўныя або крымінальныя пакаранні, што робіць іх непрыдатнымі для праваабарончай працы.”


”Існаваў шэраг актыўных нацыянальных праваабарончых НДА; аднак, улады часта дэманстравалі варожае стаўленне да іхніх высілкаў, не супрацоўнічалі з імі й не адклікаліся на іхнія меркаванні. Тры вядомыя, праваабарончыя НДА, Беларускі Хельсінскі Камітэт, Цэнтр Правоў Чалавека й Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій, захоўвалі дзяржаўную рэгістрацыю. Шэраг незарэгістраваных НДА, уключаючы “Вясну”, “Хартыю’97”, Камітэт па абароне рэпрэсаваных “Салідарнасць”, Праваабарончы Альянс, Прававая Дапамога Насельніцтву й “За рэлігійную свабоду”, працягвалі сваю дзейнасць нягледзячы на сістэматычны пераслед з боку ўладаў.

Улады пераследавалі як зарэгістраваныя, так і незарэгістраваныя НДА, наладжваючы частыя праверкі, пагражаючы скасаваннем рэгістрацыі, адсочваючы іх карэспандэнцыю й тэлефонныя званкі. Урад ігнараваў справаздачы, якія выдаваліся праваабарончымі НДА, і рэдка сустракаўся з імі. Дзяржаўныя медыі не паведамлялі аб праваабарончых НДА й іхняй дзейнасці, а тыя незаледныя медыі, якія паведамлялі аб праблемах у сферы правоў чалавека, падвяргаліся закрыццю й пераследу.”

”Улады не жадалі абвяркоўваць правы чалавека з міжнароднымі НДА, чые прадстаўнікі часта сустракаліся з цяжкасцямі ў атрыманні допуску ў Беларусь. Напрыклад, 27 лютага ўлады адмовіліся выдаць візы прадстаўнікам Польскай Фундацыі Стэфана Баторыя й яшчэ адно замежнай установы, якія збіраліся ўдзльнічаць у канферэнцыі грамадзянскай супольнасці. Улады таксама адмовілі ў візе прэзідэнту Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека Сухэйр Белхасэн, якая збіралася назіраць за слуханнямі па скарззе “Вясны” ў Вярхоўным Судзе 10 жніўня.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства