viasna on patreon

Гародня: Назіральніцы зноў пагражаюць штрафам

2010 2010-03-14T15:56:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежнай назіральніцы ад БХК Святлане Рудкоўскай зноў пагражаюць штрафам. Нагадаем, што праблемы на працы ў жанчыны, якая з’яўляецца старшынёй ЖБК №8 Гародні, пачаліся адразу пасля яе рэгістрацыі назіральніцай у акруговую выбарчую камісію Пралетарскай выбарчай акругі №17.

Днямі ёй патэлефанаваў Алег Бокій з адміністрацыі Ленінскага раёну. На гэты раз чыноўнік пагражаў штрафам у 30 базавых адзінак за нібыта адмову ў рамонце балкону дому ЖБК №8. Святлана Рудкоўская сцвярджае, што яшчэ са жніўня 2009 года ёсць адпаведнае заключэнне ўстановы Гроднажылпраект пра тое, што балкон гэтага дому не аварыйны. Святлана Рудкоўская правяла па гэтым пытанні ўжо трэці сход членаў ЖБК. Афіцыйна запрошаныя на сход прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёну не з’явіліся. Жыхары фактычна выказаліся ў падтрымку старшыні свайго ЖБК і пастанавілі яшчэ раз запрасіць на агульны сход прадстаўніка адміністрацыі раёну. Акрамя гэтага, супрацоўнікі ЖБК №8 падалі калектыўную скаргу пракурору Ленінскага раёну Гародні на беспадстаўныя і незаконныя дзеянні чыноўнікаў.     

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства