viasna on patreon

Справа палітзняволенага Сяргея Скрабца знаходзіцца на дадатковым дасьледаваньні ў Вярхоўным судзе.

2005 2005-11-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў адвакат Алег Дубавец, які па-ранейшаму займаецца справай вядомага апазыцыйнага палітыка, былога дэпутата і кіраўніка групы "Рэспубліка". Паводле адваката, справа будзе знаходзіцца ў сьледчых да 3 студзеня 2006 году.

Жонка Сяргея Скрабца Аляксандра кажа, што яе муж, які па-ранейшаму знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску, працягвае сваю трэцюю галадоўку, якая пачалася 1 лістапада.

Сяргея Скрабца афіцыйна абвінавачваюць у трох выпадках парушэньня заканадаўства — выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падрыхтоўцы да дачы хабару ў асабліва буйных памерах. Ён быў арыштаваны ў сярэдзіне траўня. Спачатку яго ўтрымлівалі ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары, дзе ён на знак пратэсту галадаваў амаль сорак дзён. Пасьля ён быў пераведзены ў сьледчы ізалятар у Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства