viasna on patreon

Эўрапарлямэнт асудзіў Менск за рэпрэсіі

2010 2010-03-10T14:48:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurapar-t.jpg

Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб сытуацыі ў Беларусі з крытыкай ціску ўладаў на Саюз палякаў. У дакумэнце няма закліку да аднаўленьня санкцыяў супраць Менску, але ёсьць пагроза, што далейшыя парушэньні правоў чалавека могуць  прывесьці да спыненьня палітыкі дыялёгу Эўразьвязу зь Беларусьсю.
Як паведаміў “Свабодзе” Робэрт Галянскі, прэсавы сакратар старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка, эўрадэпутаты без асаблівых зьменаў зацьвердзілі тэкст праекту рэзалюцыі, узгоднены фракцыямі ўчора.
Эўрапарлямэнт сярод іншага заклікаў беларускія ўлады зарэгістраваць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс і перадаць арганізацыі яе ўласнасьць.
Апрача таго ў рэзалюцыі выказваецца патрабаваньне вызваліць з турмаў палітычных актывістаў Андрэя Бандарэнку, Івана Міхайлава і Арцёма Дубскага, зарэгістраваць праваабарончы цэнтр “Вясна” і партыю БХД, якім шмат разоў было адмоўлена ў легалізацыі.
Больш падрабязная інфармцыя пра тэкст рэзалюцыі і рэакцыю на яе зьявіцца на нашым сайце пазьней.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства