У Менску затрыманы актывіст апазыцыі Андрусь Кашэўскі
https://spring96.org/be/news/31903
2010
2010-03-04T09:13:58+0200
2010-03-04T09:13:58+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg
Актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя", патэнцыйны кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў са Смалявічаў Андрусь Кашэўскі затрыманы ўвечары 3 сакавіка ў менскім мэтро, паведаміла прэсавая служба аргкамітэту.
Паводле папярэдніх зьвестак, Кашэўскага абвінавачваюць у супраціўленьні міліцыянэрам.
У сталіцы ён займаецца распаўсюджваньнем газэты "Народная воля". Падчас затрыманьня ў актывіста пры сабе нумароў газэты не было.
Месцазнаходжаньне Андруся Кашэўскага пакуль невядомае, яго мабільны тэлефон адключаны.