Атрыманая новая інфармацыя пра затрыманьні "зуброў" у Магілёве
https://spring96.org/be/news/3186
2005
2005-11-17T10:00:00+0200
2005-11-17T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па інфармацыі Ўладзімера Краўчанкі, кіраўніка магілёўскай філіі БХК,
затрымана каля 30 актывістаў ЗУБРа (затрыманыя амаль ўсе, хто праходзіў хаця
б адзін раз па адміністратыўных справах у міліцыі).
Суд над затрыманымі 16 лістапада Андрэем Палудам і Яўгенам Суворавым павінен адбыцца ў Ленінскім судзе г. Магілёва.
Валадар Цурпанаў быў затрыманы ва ўласнай кватэры і дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС "для прафілактычнай размовы". Прадстаўніку затрыманага Барысу Бухелю супрацоўнікі міліцыі не дазволілі прысутнічаць пры размове. Па заканчэньні трох гадзінаў "размовы" В.Цурпанаў ня быў вызвалены. Б.Бухелю было паведамлена, што цяпер ён дапытваецца ў якасьці сьведкі. В. Цурпанаў утрымліваецца ў Кастычніцкім РАУСе больш за 5 гадзінаў.