viasna on patreon

Жанчыны больш цікавяцца, за каго яны ставяць подпісы

2010 2010-03-02T21:34:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybarshchyca_t_ivanova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Іванова ставіць подпіс за кандыдата БХД

Таццяна Іванова ставіць подпіс за кандыдата БХД

У краіне працягваецца кампанія па збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты. Члены ініцыятыўных груп адзначаюць, што выбаршчыкі ў сваёй большасці пазітыўна ставяцца да гэтай працы і часта праяўляюць цікаўнасць. За вечар, як кажуць сябры незарэгістраванай Партыі БХД, можна сабраць 30-40 подпісаў.

– У большасці выбаршчыкі ставяцца да нашай працы прыязна, – расказаў Багуслаў Унгур, член ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за аднаго з кандыдатаў БХД. – Хачу адзначыць, што жаночая частка больш актыўная ў палітычным плане і праяўляе большую зацікаўленасць да таго, за каго яны ставяць подпісы. Многія хочуць атрымаць дадатковую інфармацыю пра кандыдата, зразумець яго пазіцыю, нават пунктамі яго праграмы цікавяцца, хоць час агітацыі яшчэ не наступіў. Мужчыны ў гэтым плане, канечне, адстаюць.

Пры гэтым Багуслаў Унгур дадаў, што прыкладна 20 % выбаршчыкаў не вераць, што тыя кандыдаты, за якіх зараз збіраюць подпісы, будуць адстойваць іх інтарэсы і часта кажуць, што гэта марная справа.

Такія думкі пацвярджаюць і выбаршчыкі. Таццяна Іванова, адна з тых, што паставіла подпіс за кандыдата з БХД, лічыць, што беларусы вельмі слаба развітыя ў палітычным плане.

– Зараз людзі не бачаць амаль ніякай практычнай працы дэпутатаў, таму вера выбаршчыкаў нізкая, – адзначыла Таццяна Іванова. – Каб змяніць стаўленне беларусаў да выбараў і ўдзелу ў іх, трэба займацца палітычнай адукацыяй на самым простым узроўні: тлумачыць, расказваць, адказваць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Іван Шут ставіць подпіс за кандыдата БХД
І. Шут і Б. Унгур

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства