viasna on patreon

Цэнтральная камісія прапануе Баранавіцкаму гарвыканкаму перагледзець рашэнне аб колькасці месцаў для агітацыі

2010 2010-03-02T13:40:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adkaz_cvk_baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына прапануе Баранавіцкаму гарвыканкаму перагледзець сваё рашэнне ад 12.02.2010 № 379 аб колькасці месцаў для агітацыі.

Як паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, назіральнік ад ТБМ Сяргей Гоўша накіраваў заяву пракурору г. Баранавічы Палыка І. Л. У заяве гаварылася, што рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.02.2010 № 379 вызначаны “месцы для агітацыі” падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У якасці такога месца вызначаны стары парк горада. Але гэтае адзінае месца, адведзенае для агітацыі, сёння цалкам засыпана снегам, тут няма пляцовак, каб людзі маглі стаяць і агітаваць за сваіх кандыдатаў. Болеш таго, падлічана, што ў старым парку з боку вуліцы Царука, дзе дазволена агітаваць, адзін чалавек праходзіць на працягу 40-45 хвілін. У гэтым парку даўно няма ніякіх атракцыёнаў, яны шмат гадоў таму былі перанесены бліжэй да цэнтру. Як патрэбна не паважаць сваіх грамадзянаў, якія хочуць вылучыцца ў гарадскі Савет, каб пасылаць іх агітаваць у заснежаны і закінуты лес. Як магчыма агітаваць у такіх умовах? Менавіта так ставіў пытанне пракурору назіральнік Сяргей Гоўша.

На падставе гэтага пісьма 19 лютага Партыя БНФ звярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь з заявай аб неадпаведнасці Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь рашэння Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта аб месцах для правядзення перадвыбарчай агітацыі. Выбарчых акругаў у горадзе многа, але для агітацыі адведзена толькі месца на адной гарадской акрузе. А дзе агітаваць кандыдатам у дэпутаты з астатніх акругаў?

Цэнтральная выбарчая камісія ў сваім адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай (№01-12/Я-26 ад 23.02.2010г.) прызнала, што рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта аб вызначэнні месца для правядзення перадвыбарчай агітацыі не ў поўнай меры адпавядае выбарчаму заканадаўству. Таму Баранавіцкаму гарвыканкаму прапануецца перагледзець сваё рашэнне і ўнесці ў яго адпаведныя змены. Баранавіцкі гарвыканкам пакуль маўчыць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Адзінае месца для агітацыі ў старым парку ў Баранавічах

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства