viasna on patreon

Гомель: Пікетаў па збору подпісаў пакуль ніхто не праводзіць

2010 2010-03-02T09:04:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наколькі вядома, у Гомелі пакуль ніхто не праводзіў пікетаў па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. «Немэтазгодна, навошта, няма сэнсу», - такія адказы можна пачуць ад патэнцыйных кандыдатаў. Напрыклад, вядомы гомельскі юрыст, які неаднаразова абараняў у судах дэмакратычных актывістаў, Петр Барысаў зарэгістраваў ініцыятыўную групу ў складзе 7 чалавек, які збіраюць подпісы шляхам «ад дзвярэй да дзвярэй». Барысаў збіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета па Галавацкай выбарчай акрузе №39. «Сэнс праводзіць пікеты — акругі невялікія, дзе ты зловіш таго выбаршчыка, хіба людзі ходзяць увесь час з пашпартамі?», - адзначыў ён. Ён упэўнены, што 75 подпісаў, а менавіта такі мінімум патрэбна мець для рэгістрацыі ў гарадскі Савет, можна сабраць і без пікетаў.

«Ад дзвярэй да дзвярэй» збіраюць подпісы і за кандыдата ў дэпутаты абласнога і гарадскога Саветаў, актывіста грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Мікалая Калюку. Ён мае намер балатавацца ў абласны Савет – па Алімпійскай акрузе №1 і ў гарадскі Савет – па Свірыдаўскай акрузе №2. Сябры яго ініцыятыўнай групы ўпэўнены, што да канца тыдня яны збяруць неабходную колькасць подпісаў.

Дэпутат Гомельскага гарадскога Савета 24 склікання, сябра Партыі зяленых Юрый Глушакоў плануе зноў вылучацца кандыдатам у дэпутаты гарсавета. Зарэгістравана яго ініцыятыўная група, сябры якой ўжо збіраюць подпісы. Ён плануе балатавацца па Авіяцыйнай выбарчай акрузе №37. Патэнцыйны кандыдат адзначае пакуль пазітыўнае стаўленне да яго з боку выбарчай камісіі і тое, што пакуль не было ніякіх перашкод. Глушакоў лічыць, што пікеты для збору подпісаў праводзіць не варта.

Было зарэгістравана 10 ініцыятыўных груп па збору подпісаў за сяброў незарэгістраванай Партыі БХД, якія плануюць вылучацца ў абласны і гарадскі Саветы. 7 чалавек маюць намер вылучыцца кандыдатамі і ў гарадскі, і ў абласны савет, адзін чалавек – толькі ў гарадскі, і два – толькі ў абласны. Па словах каардынатара па стварэнню Партыі БХД у Гомелі Кастуся Жукоўскага, патэнцыйныя кандыдаты ўжо збіраюць подпісы, магчыма, на наступным тыдні яны правядуць і шэраг пікетаў.

У Гомелі зарэгістраваны тры ініцыятыўныя групы па збору подпісаў актывістаў Руху «За свабоду». Абласны каардынатар Руху Петр Кузняцоў таксама лічыць, што праводзіць пікеты немэтазгодна, таму што ў людных месцах гэтага рабіць нельга, а сэнсу стаяць завуголлем няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства