viasna on patreon

Чым бліжэй да мясцовых выбараў, тым болей адміністрацыйнага спрыяння "Белай Русі"

2010 2010-02-23T12:26:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belaja_rus.jpg

У той час калі для апазіцыйных палітычных партый і багата якіх іншых грамадскіх арганізацый знайсці памяшканне для сваіх мерапрыемстваў - вялікая праблема, аб'яднанню "Белая Русь" даецца зялёнае святло ў лепшыя будынкі краіны.

Гэтак на мінулым тыдні членскія білеты новым магілёўскім сябрам "БР" раздавалі ў гарадской ратушы. А выдаваў іх старшыня гарадской арганізацыі Фёдар Міхеенка, ён жа намеснік старшыні Маггарвыканкаму. Зрэшты, тут нічога дзіўнага: у шэрагах аб'яднання нямала чыноўнікаў.

Але што паказальна, навіна пра папаўненне шэрагаў "беларусцаў" з'явілая на гарвыканкамаўскім сайце.

Чым бліжэй да мясцовых выбараў, тым болей адміністрацыйнага спрыяння "Белай Русі". На мінулым тыдні "МЫ" ўжо пісалі пра шэраг эпізодаў таго, як піярыцца на фаварыта "БР".

Напрыклад, наведвальнікаў тэрытарыяльнай раённай выбарчай камісіі Фрунзенскага раёна Мінска сустракае вялізны стэнд грамадскага аб’яднання. Напярэдадні Новага года ў мінскім транспарце гучалі вінашаванні ад "БР". А тыдзень таму міністр юстыцыі Віктар Галаванаў ўручыў старшыні "Белай Русі", міністру адукацыі Аляксандру Радзькову падзяку - "За актыўную працу па падтрымцы дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні правоў і законных інтарэсаў грамадзян".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства