viasna on patreon

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў судзіцца з газетай "Бабруйскае жыццё"

2010 2010-02-23T17:47:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 лютага 2010 г. у cуде Бабруйска і Бабруйскага раёна прайшоў разгляд пазову, пададзенага супраць газеты "Бабруйскае жыццё", а таксама асобных грамадзянаў горада. Былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сяргей Еўдакімовіч вінаваціць выданне гарвыканкама ў знявазе яго гонару і годнасці і дамагаецца маральнай кампенсацыі на суму 25 мільёнаў беларускіх рублёў. Наступнае паседжанне суда адбудзецца 10 сакавіка 2010 г.

Актывіст балатаваўся па Бабруйска-Першамайскай выбарчай акрузе № 79 падчас парламенцкіх выбараў у 2008 г. Ён лічыць, што матэрыялы, надрукаваныя падчас выбарчай кампаніі ў газеце "Бабруйскае жыццё", утрымлівалі паклёп і абразы ў яго адрас, што паўплывала на ход і вынікі выбараў. Кандыдату спатрэбілася паўтары гады, каб давесці справу да суда. Гэтаму папярэднічала доўгая перапіска з рознымі інстанцыямі, скаргі ў МУС і пракуратуру і пяць пастановаў пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Тое, што у грамадскага актывіста з Бабруйска атрымалася давесці справа да суда, ужо можна назваць поспехам. Сяргей верыць, што ў яго атрымаецца пераканаць суд у сваёй праваце.

Нядаўна яшчэ адзін былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларусі і Бабруйскага аб'яднання СПБ Міхась Кавалькоў звярнуўся са скаргай у суд г. Бабруйска. Ён сцвярджае, што газета "Бабруйскае жыццё" таксама змясціла паклёпніцкія звесткі пра яго, і патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць яе галоўнага рэдактара А. Казака. Юрысты Беларускага Хельсінкскага Камітэта аказваюць Міхасю Кавалькову прававую дапамогу.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства