viasna on patreon

Дзейнасьць палітычных партый і рэлігійных арганізацый у ВНУ забароняць

2010 2010-02-23T16:45:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праект Кодэксу аб адукацыі ўтрымлівае забарону на дзейнасьць у вышэйшых навучальных установах палітычных партый і рэлігійных арганізацый.

Пра гэта паведаміў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч, выступаючы на пашыраным пасяджэньні камісіі.

Ён адзначыў, што вышэйшая адукацыя ў Беларусі застанецца сьвецкай. Паводле Ў. Здановіча, у БДУ дзейнічае Інстытут тэалёгіі імя сьвятых Мятода і Кірыла.

“Нам трэба будзе ці заплюшчыць на гэта вочы, ці прапісаць пра яго ў кодэксе асобным радком “, — сказаў ён.

Праект Кодэксу аб адукацыі будзе разгледжаны ў другім чытаньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства