viasna on patreon

Сяргей Альфер: "Ці будуць улічаныя мае пажаданні, пытанне спрэчнае"

2010 2010-02-23T16:42:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alfer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Альфер

Сяргей Альфер

Сябры Менскай гарадской выбарчай камісіі Сяргей Альфер, прадстаўнік АГП, і Сяргей Вазняк, прадстаўнік партыі "Справядлівы свет", ацэньваюць яе працу як канструктыўную, што праходзіць у рамках ускладзеных на яе паўнамоцтваў.  Але гэта ацэнка цяперашняга моманту,  падкрэсліваюць абодва прадстаўнікі дэмакратычных сілаў.

Прайшло ўжо два паседжанні камісіі, падчас якіх былі вызначаны межы выбарчых акругаў і разгледжаны пытанні фінансавання працы тэрытарыяльных выбарчых камісій сталіцы. За кожным з сябраў камісіі замацаваны пэўныя выбарчыя акругі, каб забяспечыць максімальны кантакт паміж камісіямі і дазволіць аператыўна вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць. Штодня з дзесяці раніцы да сямі вечара два сябры Менскай тэрытарыяльнай камісіі знаходзяцца на дзяжурстве, адказваючы на тэлефанаванні і пытанні.

- Камісія працуе ў звычайным рэжыме, без якіх-небудзь парушэнняў, - заўважыў Сяргей Вазняк. - Усё праходзіць у рамках закона, паміж сябрамі камісіі і яе старшынёй спрэчак не ўзнікае, і пытанні вырашаюцца ў планавым парадку. Актыўная фаза працы гарадской камісіі пачнецца ў перыяд правядзення агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты. Тады будзе відаць, ці пры роўных магчымасцях апынуліся вылучаныя твары.

- Праца камісіі праходзіць у атмасферы канструктывізму і паразумення, - распавёў Сяргей Альфер. - Праўда, на маю думку, яна карыстаецца не ўсімі нададзенымі ёй Выбарчым кодэксам паўнамоцтвамі. На наступным паседжанні я планую ўнесці ў павестку дня прапанову заслухаць меркаваннілідараў палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і прадстаўнікоў уладных структур пра ход правядзення падрыхтоўкі да выбараў. Гэта магчымасць, якой камісія мае права скарыстацца паводле Выбарчага кодэкса.

Важнае пытанне, якое спецыяліст у галіне выбарчага права таксама жадаў бы ўнесці ў павестку працоўнага дня камісіі, - даведацца і абмеркаваць рашэнне выканаўчай улады адносна вызначэння месцаў для правядзення сустрэчаў кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі.

- Вядомы пералік месцаў, забароненых для правядзення пікетаў, - адзначыў Сяргей Альфер. - Хацелася б пачуць матывацыю ўладаў адносна дазволеных тэрыторый для сустрэчаў. Тым не менш, Менская камісія - гэта калегіяльны орган, дзе рашэнне прымаецца дзвюма трацінамі галасоў. Так што ці будуць улічаныя мае пажаданні, пытанне спрэчнае.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства