viasna on patreon

Салігорск: улады спрабуюць узяць пад кантроль незалежнага прэтэндэнта

2010 2010-02-23T13:47:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі паведамляюць пра “апрацоўку” незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты Валера Шчэрбіча. Мясцовыя ўлады спрабуюць альбо пераканаць яго не прымаць удзелу ў кампаніі альбо атрымаць магчымасць кантраляваць яго. Салігорскія праваабаронцы звязваюць такія  захады ў дачыненні да Шчэрбіна з тым, што ён упершыню бярэ ўдзел у выбарах і не з’яўляецца сябрам палітычных партый.

Адразу пасля падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Валера Шчэрбіча выклікалі да ідэолага прадпрыемства, дзе ён працуе. Падчас размовы начальнік спрабаваў высветліць прычыны ўдзелу ў выбарах, палітычныя погляды і прапаноўваў далучыцца да “Белай Русі”.
Яшчэ на стадыі вылучэння Валер Шчэрбіч сутыкнуўся з настойлівымі парадамі не падаваць дакументы і паспрабаваць вылучацца ад працоўнага калектыва.

Разам з тым трэба адзначыць, што Салігорская раённая камісія зарэгістравала ініцыятыўную групу Валера Шчэрбіча, як і групы яшчэ чатырох незалежных вылучэнцаў - Аляксея Валабуева, братоў Віктара і Аляксандра Яўмененкаў, Алега Фаміна.

Усяго ж на 40 акругаў у Салігорскім раёне зарэгістравана 49 ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты - без уліку вылучэнцаў ад працоўных калектываў і палітычных партыяў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства