viasna on patreon

Гародня: назіральніка ад БХК Рамана Юргеля не пусцілі на паседжанне акруговай камісіі

2010 2010-02-22T19:03:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 22 лютага, назіральніка ад БХК Рамана Юргеля не пусцілі на паседжанне Вішнявецкай акруговай камісіі №12 па выбарах дэпутатаў Гарадзенскага абласнога Савета.

Праваабаронцу не пусцілі на паседжанне, нягледзячы на тое, што ў пятніцу гэтая ж камісія зарэгістравала яго ў якасці назіральніка. Старшыня камісіі Сяргей Сямашка сёння патлумачыў Раману Юргелю, што цэнтральны офіс БХК не мае права вылучаць свайго прадстаўніка назіральнікам у рэгіянальныя камісіі.

Сам Сяргей Сямашка быў вылучаны ў склад акруговай камісіі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Ён з’яўляецца галоўным ідэолагам Гарадзенскай ЖКГ, а таксама памочнікам дэпутата Вярхоўнага Савета Аляксандра Антоненкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства