Намесніку старшыні Саюза палякаў Беларусі Юзафу Пажэцкаму скасавалі у пашпарце штамп аб дазволе выезду ва ўсе краіны свету
Юзафа Пажэцкага выклікалі ў абласную міліцыю да следчага па крымінальнай справе аб фінансавых злоўжываннях у Саюзе палякаў. У яго папрасілі пашпарт, у кабінеце прысутнічала супрацоўніца пашпартна-візавай службы, якая адразу скасавала яму штамп і вярнула пашпарт.
Намесніку старшыні СПБ патлумачылі гэта тым, што ён з’яўляецца падазраваным па іншай крымінальнай справе – аб запалохванні дырэктара Дому польскага ў Шчучыне Віктара Богдана.
18 лістапада ў Шчучын на допыт па гэтай справе выклікаюць самога Юзафа Пажэцкага, а таксама ягоных калегаў, што прызнаныя следствам падазраванымі – намесніка старшыні СПБ Веслава Кеўляка, галоўнага рэдактара газеты “Glos znad Niemna” Анджэя Пісальніка і галоўнага рэдактара часопіса “Magazyn Polski” Андрэя Пачобута, паведаміла прэс-служба Хартыі-97.