viasna on patreon

Чарговае затрыманне актывістаў СПБ

2010 2010-02-17T15:18:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sajuz_paliakau.jpg

Працяг разгляду справы па канфіскацыі Івянецкага дома польскага адбудзецца 17 лютага ў Валожынскім раённым судзе а 14.30. Ініцыянаваны ўладай працэс мае на мэце перадачу Дома польскага праўладнаму Cаюзу палякаў, якім кіруе бізнэсовец Станіслаў Сямашка.

Некалькі дзясяткаў актывістаў Саюза палякаў збіраюцца трапіць на разгляд судовай справы ў Валожын дзеля таго, каб падтрымаць кіраўніка дома польскага ў Івянцы Тэрэсу Собаль. Аб гэтым Рацыі паведаміла старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс.

Першы разгляд справы па канфіскацыі Дома польскага ў Івянцы адбыўся ў панядзелак, 15 лютага. Больш за 40 арыштаваных актывістаў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў, якія ехалі ў Валожын, і пачатак дыпламатычнага  скандалу  паміж Беларуссю і Польшчай - такія вынікі мела першае судовае паседжанне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, працэс маюць намер наведаць прадстаўнікі амбасадаў краін Еўразвязу, акрэдытаваныя на Беларусі і старшыня арганізацыі “Вспульнота Польска” Мацей Плажыньскі. Менавіта за сродкі гэтай арганізацыі Саюз палякаў на Беларусі набываў у свой час маёмасць, канфіскаваную дзяржавай.

12.40

Па дарозе ў Валожын затрымана кіраўнічка СПБ Анжэліка Борыс і яшчэ восемь сяброў арганізацыі. Анжэліка Борыс і дзве актывісткі аб'яднання, якія яе суправаджалі, разам з вадзіцелем аўтамабіля былі затрыманы ў раёне Ліды, астатнія пяць членаў СПБ — непадалёк ад Валожына.  Машыну, на якой ехала Анжэліка Борыс затрымала ДАІ, якая пачала разбірацца з кіроўцам, а сама Борыс працягнула свой шлях у Валожын на спадарожнай машыне.

13.37

Як паведаміла Радыё Рацыя сакратар галоўнай Рады Саюза паляка Ірэна Эйсмант:

- У машыне была Анжэліка Борыс і яшчэ дзе жанчыны і кіроўца. Іх затрымалі каля Ліды і завезлі ў Лідскі РАУС. Дапрашываюць кіроўца. Анжэліцы ўдалося сыйсці. Яна зараз накіроўваецца ў Валожын. А тры чалавекі засталіся ў Лідзе.

14. 40

Сёння ў Валожын ехала больш 50 чалавек сяброў непрызнаванага ўладаю Саюза палякаў у Беларусі на чале з Анжэлікай Борыс. Аднак больш 20 чалавек затрымана на пад'езде да Валожына, сярод іх і Анжэліка Борыс, якую зараз павезлі ў вёску Бабровічы, якая знаходзіцца ў 5 кіламетрах ад Валожына. На суд, які ўжо распачаўся, дапушчаны прадстаўнікі польскай амбасады, на судзе прысутнічае таксама кіраўнік "Спульноты Польскай" Мацей Плажыньскі, яму таксама дазволілі прысутнічаць на судзе. На суд таксама дапушчаны грамадзяне, якія мелі жаданне быць сведкамі працэса. Гэта перадусім прадстаўнікі Валожына, Івянца і населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў непасрэнай блізі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства