viasna on patreon

Суд адхіліў зыск да газеты "Прессбол"

2005 2005-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 лістапада суд Цэнтральнага раёна Мінска адхіліў зыск бухгалтара Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву Святланы Рамановіч да спартыўнай газеты "Прессбол". Сума зыску складала 14 млн. 510 тыс. рублёў (амаль 7 тыс. долараў ЗША).

Нагодай для зыску стаўся артыкул "Вести с полей" у нумары ад 19 жніўня г.г., прысвечаны канфлікту ўнутры вучэльні. У публікацыі не называлася імя бухгалтара, але згадваўся яе ўзрост.

Як паведаміў БелаПАН галоўны рэдактар "Прессбола" Уладзімір Беражкоў, усе чатыры сведкі з боку адказніка пацвердзілі праўдзівасць выкладзеных у артыкуле звестак. З боку зыскоўцы сведкаў не было.

За апошні год гэта быў другі па ліку буйны зыск аб абароне гонару і годнасці, пададзены супраць газеты "Прессбол", - нагадвае БелаПАН. Мінулай зімой суд абавязаў выданне і яго галоўнага рэдактара выплаціць 40 млн. рублёў міністру фінансаў, старшыню Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Мікалаю Корбуту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства