viasna on patreon

У Ваўкавыску на міні-рынку міліцыя затрымала распаўсюдніцу нумару недзяржаўнай "Местной газеты" Маргарыту Макавецкую

2005 2005-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 10 лістапада на міні-рынку ў Ваўкавыску міліцыя затрымала распаўсюдніцу нумару недзяржаўнай "Местной газеты" Маргарыту Макавецкую і забрала ў яе 400 асобнікаў выдання. Пра гэта ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміў галоўны рэдактар газеты Андрэй Шантаровіч.

Міліцыянты склалі на М. Макавецкую пратакол і даставілі ў суд Ваўкавысскага раёна, які ў той жа дзень аштрафаваў яе на 10 тысяч рублёў за гандаль у неналежным месцы.
А. Шантаровіч лічыць, што міліцыя дзейнічала па распараджэнні старшыні райвыканкама Міхаіла Савельева. Ён лічыць, што санкцыі ў дачыненні да газеты звязаныя з актыўным асвятленнем у ёй канфлікту паміж мясцовымі ўладамі і ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам.
"Местная газета" выходзіць накладам каля 5 тысяч асобнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства