viasna on patreon

"Праваабаронцы за свабодныя выбары": этап фарміравання тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. Справаздача

2010 2010-02-15T13:47:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адпаведнасці з арт. 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў утвараюцца прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў складзе 9–13 членаў камісіі. Названыя камісіі ўтвараюцца не пазней чым за 85 дзён да выбараў.

У адпаведнасці з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання, зацверджанага Пастановай ЦВК ад 21.01.2010 № 7 вылучэнне прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій павінна адбыцца да 26 студзеня 2010 г. ўключна, а ўтварэнне тэрытарыяльных камісій – да 29 студзеня 2010 г.

Акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў абласных Саветаў, тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, якія ажыццяўляюць у раёнах горада Мiнска паўнамоцтвы акруговых выбарчых камісій па выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў утвараюцца прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і абласнымі, Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі ў складзе 9–13 членаў камісіі не пазней чым за 75 дзён да выбараў.

Згодна з календарным планам вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій павінна было скончыцца 5 лютага 2010 г., а ўтварэнне камісій – да 8 лютага 2010 г.

Названыя мерапрыемствы завяршыліся ў дакладнай адпаведнасці з каляндарным планам.

Выбарчы кодэкс дапоўнены нормай аб тым, што органы, якія ўтвараюць камісію, як правіла, не менш адной траціны яе складу фарміруюць з прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Аналіз фарміравання выбарчых камісій паказвае, што гэтая норма рэалізавана ў поўнай меры. Так, у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў у цэлым па Беларусі ўключаны 4171 прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, што склала па ўсёй краіне 34,7% ад агульнага складу камісій.

Варта адзначыць, што ў складзе камісій працягвае заставацца нязначнай доля палітычных партый. У тэрытарыяльных камісіях доля партый склала толькі 0,9%, а ў акруговых - 6,6% ад агульнай колькасці членаў камісій. Пры гэтым доля апазіцыйных партый наогул мінімальная: 0,12% і 1,4% адпаведна. Акрамя таго, важна падкрэсліць, што больш за ўсё неўключэнняў ў камісіі прыйшлося менавіта на прадстаўнікоў палітычных партый. З 149 прадстаўнікоў, вылучаных палітычнымі партыямі ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, уключана ў цэлым па краіне 105 чалавек ці 70,5% ад колькасці вылучаных. Для параўнання працэнт ўключэння ў тэрытарыяльныя камісіі прадстаўнікоў грамадзян шляхам падачы заяў склаў 87,7%, працоўных калектываў – 95,5%, грамадскіх аб'яднанняў – 98% ад колькасці вылучаных. Што тычыцца апазіцыйных палітычных партый, то тут працэнт ўключэння яшчэ ніжэй – 25%.

Больш за ўсё ў склад камісій уключана прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет»: 9 прадстаўнікоў гэтай партыі ўключаны ў тэрытарыяльныя камісіі, 48 – у акруговыя, далей ідуць Аб'яднаная грамадзянская партыя (4 і 14 адпаведна), БСДП (Грамада) – 2 і 3, Партыя БНФ – 0 і 6.

Што тычыцца прадстаўнікоў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», то яны вылучаліся шляхам збору подпісаў грамадзян. З 43 прадстаўнікоў БХД, вылучаных ў тэрытарыяльныя камісіі грамадзянамі, у склад камісій уключаны толькі 3, што складае каля 7% ад колькасці вылучаных. У той жа час агульны працэнт уключэнняў прадстаўнікоў шляхам збору подпісаў складае 87,7%. Гэта можа сведчыць аб тым, што ў камісіі ўключаюцца загадзя пэўныя асобы. (Гл. табл. 1).

Крыху змянілася сітуацыя пасля фарміравання акруговых выбарчых камісій. Доля палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў у акруговых камісіях па краіне ўзрасла да 50%. Адначасова да 1,4% павялічылася і прадстаўніцтва апазіцыйных партый. З 180 прадстаўнікоў апазіцыйных партый у акруговыя камісіі ўключаны 72 (40% ад колькасці вылучаных). Нягледзячы на гэта доля палітычных партыяў як асноўных суб'ектаў выбарчых кампаній працягвае заставацца нязначнай. (Гл. табл. 2).

Правядзенне пасяджэнняў органаў, якія ўтвараюць выбарчыя камісіі. Паводле паведамлення назіральнікаў, пасяджэнні органаў, якія ўтвараюць камісіі, у многіх выпадках праходзілі непразрыста і недэмакратычна, а ў некаторых рэгіёнах і таемна. Напрыклад, на пасяджэнне прэзідыума Аршанскага раённага Савета дэпутатаў і Аршанскага раённага выканаўчага камітэта па фарміраванні Аршанскай раённай выбарчай камісіі не былі запрошаныя прадстаўнікі, вылучаныя БСДП (Грамада) і Беларускай партыяй левых «Справядлівы свет». Пасяджэнне прэзідыума Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў і Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта прайшло без удзелу М. Статкевіч, вылучанай грамадзянамі ў Барысаўскую раённую выбарчую камісію. Ні праваабаронцу, ні грамадзян, якія яе вылучылі, на пасяджэнне камісіі не запрасілі і не паведамілі пра час яго правядзення. Аналагічныя факты адзначаны назіральнікамі ў Баранавічах, Наваполацку, Бабруйску і іншых гарадах. Адзначаны выпадкі нядопуску назіральнікаў на пасяджэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання па фарміраванні выбарчых камісій. Так, назіральніка Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Р. Юргеля не пусцілі на сумеснае пасяджэнне прэзідыума Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта па стварэнню Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі. Аналагічны выпадак адзначаны ў Салігорску.

Галасаванне па кандыдатах на ўключэнне ў камісіі праходзіла па спісу, рэальнага абмеркавання кандыдатур на пераважнай большасці пасяджэнняў не адбывалася. Большасць пасяджэнняў праходзіла, як і ў мінулых выбарчых кампаніях, на працягу 15–20 хвілін.

Аналізуючы персанальны склад камісіяў у цэлым, варта адзначыць, што ў іх адбыліся толькі касметычныя змены. Паводле паведамлення назіральнікаў, камісіі сфарміраваны на 70–80% з асоб, якія раней з'яўляліся  членамі камісій. Выбарчы кодэкс не змяшчае пераліку крытэрыяў, якім павінны адпавядаць члены камісій. На практыцы гэта прыводзіць да таго, што ў камісіі ўключаюцца асобы, якія маюць адпаведны вопыт работы. Па словах старшыні Цэнтральнай камісіі Л. Ярмошынай, у склад выбарчых камісій, як правіла, ўключаюць грамадзян з юрыдычнай адукацыяй або з вопытам арганізацыі і правядзення выбарчых кампаній.

Абскарджанне рашэнняў аб фарміраванні камісій. Назіральнікі паведамляюць аб адзінкавых выпадках абскарджання рашэнняў органаў, якія ўтвараюць камісіі, на неўключэнні ў склад камісіі. Усе пададзеныя скаргі пакінутыя без задавальнення. Так, рашэннем Гродзенскага абласнога суда ад 04.02.2010 г. адмоўлена ў задавальненьні скаргі Гродзенскай абласной арганізацыі партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» на рашэнне Прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 28.01.2010 аб утварэнні Гродзенскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Довады партыі аб тым, што на пасяджэнні кандыдатуры палітычных партый не абмяркоўваліся і галасаванне праходзіла па загадзя устаноўленым спісе, судом не былі прынятыя пад увагу. У рашэнні суда адзначаецца: «больш за палову складу камісіі сфарміравана з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, што адпавядае патрабаванням ч. 2 арт. 34 ВК, згодна з якой названыя прадстаўнікі павінны складаць не менш адной траціны складу камісіі ». Аналагічная матывацыя прыведзена ў рашэнні Мінскага гарадскога суда па скаргах партыі БНФ і ГА “БНФ-Адраджэнне”. Неадпаведнасць дакументаў, пададзеных уключанымі членамі камісій, патрабаванням Інструкцыі па справаводстве расцэнена судом як «нязначныя апіскі».

Адсутнасць у ВК крытэраў для фарміравання камісій дазволіла звесці судовы разгляд скаргаў толькі да фармальнай праверцы працэдуры стварэння камісій. Па сутнасці, дыскрымінацыйны характар не ўключэння ў камісіі, у першую чаргу, апазыцыйных актывістаў судамі не даследаваўся і не ацэньваўся.

Высновы:

1. Нягледзячы на ўнясенне ў ВК змяненняў, згодна з якімі выбарчыя камісіі фарміруюцца, як правіла, з не менш чым адной траціны прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, у складзе выбарчых камісій працягвае заставацца нязначнай доля палітычных партый, прадстаўніцтва ж апазіцыйных партый у выбарчых камісіях зведзена да мінімуму;
2. Пасяджэнні органаў, якія ўтвараюць камісіі, у многіх выпадках праходзілі непразрыста і недэмакратычна, а ў некаторых рэгіёнах і таемна;
3. Як і ў папярэдніх выбарчых кампаніях, галасаванне па кандыдатах у склад камісій праходзіла па спісе, рэальнага абмеркавання кандыдатур на пераважнай большасці пасяджэнняў не адбывалася;
4. Выбарчыя камісіі сфарміраваны на 70-80% з асоб, якія раней з'яўляліся членамі камісій;
5. Адзначаны адзінкавыя выпадкі абскарджання рашэнняў органаў па фарміраванні выбарчых камісій. Усе пададзеныя скаргі пакінутыя судамі без задавальнення;
6. У сілу адсутнасці ў ВК крытэраў фарміравання выбарчых камісій, разгляды скаргаў у судах праведзены фармальна.

 

Табліца 1. Звесткі аб складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій па Рэспубліцы Беларусь

 

Вылучана

%

Уключана

% ад колькасці  вылучаных

% ад колькасці сяброў камісіі

Усіх:

13106

100

12016

91,7

100

 

 

 

ад грамадзян шляхам падачы заяваў

7216

55,1

6327

87,7

52,7

ад працоўных калектываў

1590

12,1

1518

95,5

12,6

ад палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў

4300

32,8

4171

97

34,7

У тым ліку:

 

ад палітычных партый

149

1,1

105

70,5

0,9

З іх:

 

 

 

 

 

ад

апазіцыйных палітычных партый

58

0,4

15

25,9

0,12

БПЛ «Справядлівы свет»

21

0,2

9

42,9

0,07

БСДП (Грамада)

8

0,06

2

25

0,02

АГП

14

0,1

4

28,6

0,03

БНФ

6

0,05

0

0

0

БСДГ

 

 

 

 

 

ад грамадскіх аб’яднанняў

4151

31,7

4066

98

33,8

 

 

Табліца 2. Звесткі аб складзе акруговых выбарчых камісій па Рэспубліцы Беларусь

 

Вылучана

% ад колькасці вылучаных

Уключана

% ад колькасці вылучаных

% ад колькасці сяброў камісіі

Усіх:

5499

100

4542

82,6

100

З іх:

 

 

ад грамадзян шляхам падачы заяваў

1888

34,3

1457

77,1

32,1

ад працоўных калектываў

910

16,5

828

91

18,2

ад палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў

2701

49,1

2257

83,6

49,7

У тым ліку:

 

ад палітычных партый

468

8,5

302

64,5

6,6

З іх:

 

 

 

 

 

ад апазіцыйных палітычных партый

180

2,9

72

40

1,4

БПЛ «Справядлівы свет»

104

1,9

48

46,1

1,1

БСДП (Грамада)

10

0,2

3

30

0,07

АГП

43

0,8

14

32,6

0,3

БНФ

22

0,04

6

27,3

0,1

БСДГ

1

0,02

1

100

0,02

ад грамадскіх аб’яднанняў

2233

40,6

1955

87,6

43

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства