Барыса Хамайду вінавацяць у дробным хуліганстве
https://spring96.org/be/news/31419
2010
2010-02-15T19:30:30+0200
2010-02-15T19:30:30+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hamaida1.jpg
У апорным пункце правапарадку Чыгуначнага РАУС на яго склалі пратакол за вывешванне бел‑чырвона‑белага сцяга.
Спадар Хамайда распавёў міліцыянтам, што 13 лютага да яго падышоў незнаёмы хлопец, які папрасіў яго паназіраць за наваколлем, пакуль ён павесіць бел‑чырвона‑белы сьцяг на лініі электраперадачы.
Барыс Хамайда пагадзіўся, бо лічыць гэты ўчынак не правапарушэннем, а праявай высокай нацыянальнай самасвядомасці.
Падпісваць пратакол віцебскі апазіцыянэр адмовіўся, але міліцыянты паведамілі, што выклічуць яго ў суд як саўдзельніка правапарушэння.
Паводле артыкула 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса, Барысу Хамайду пагражае альбо грашовы штраф, альбо арышт да 15 сутак.