viasna on patreon

БХД супраць Мінюста

2010 2010-02-15T20:04:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя запрашае журналістаў і ўсіх неабыякавых людзей 16 лютага на суд “БХД супраць Міністэрства юстыцыі Беларусі”. Паседжанне адбудзецца ў Вярхоўным судзе, пачатак у 10.00. БХД плануе прадставіць сведкаў, якія распавядуць, як і хто прымушаў іх адмаўляцца ад сваіх подпісаў пад дакументамі аб заснаванні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. 

3 лютага ў Вярхоўным судзе Беларусі адбыліся папярэднія слуханні па справе аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі палітычнай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Суддзя Вольга Кулік вяла паседжанне па-беларуску. 

Нагадаем, прадстаўнікі БХД патрабуюць прызнаць, што адмова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рэгістрацыі Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя з’яўляецца незаконнай і парушае правы сябраў партыі; а таксама абавязаць Міні’юст ажыццявіць дзяржаўную рэгістрацыю БХД. 

Скаргу на рашэнне Міністэрства юстыцыі Беларусі сустаршыні БХД Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі ад імя Нацыянальнай Рады Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя накіравалі ў Вярхоўны суд 14 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства