У МЗС Польшчы тэрміновая нарада ў сувязі з падзеямі ў Беларусі
https://spring96.org/be/news/31392
2010
2010-02-15T14:46:03+0200
2010-02-15T14:46:03+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У МЗС Польшчы ў Варшаве скліканая тэрміновая нарада ў зьвязку з затрыманьнем актывістаў непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў.
У нарадзе бярэ удзел міністар замежных справаў гэтай краіны Радаслаў Сікорскі.Прэсавы сакратар МЗС Польшчы паведаміў, што на нарадзе вырашаецца, якія крокі павінен зрабіць МЗС у гэтай справе.
Раней Gazeta Wyborcza паведамляла, што ў часе сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі Радаслава Сікорскага і Сяргея Мартынава, Сікорскі перадаў праз Мартынава Лукашэнку неафіцыйны ліст.
Паводле газэты, у лісьце 10 пунктаў, падтрымку якіх Варшава ставіць у залежнасьць ад павагі Менску да правоў польскай меншасьці.