viasna on patreon

ВЯРХОЎНЫ СУД БЕЛАРУСІ АДМЯНІЎ РАШЭНЬНЕ СУДЗЬДЗІ КАСТРЫЧНІЦКАГА РАЁНУ ГРОДНА АБ ПАКАРАНЬНІ ТАДЭВУША ГАВІНА 15 СУТКАМІ АДМІНІСТРАТЫЎНАГА АРЫШТУ.

2005 2005-11-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заснавальнік Саюзу палякаў Тадэвуш Гавін атрымаў пастанову Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада, у якой гаворыцца, што Старшыня Вярхоўнага суду Сукала В.А., разгледзеўшы матэрыялы адміністратыўнай справы ў адносінах да Гавіна Т.Ф., 3 лістапада скасаваў рашэньне судзьдзі Кастрычніцкага раёну г. Гродна ад 12 жніўня, згодна з якім сп. Гавін быў прызнаны вінаватым у парушэньні арт. 259 КоАП (дробнае хуліганства) і атрымаў пакараньне ў выглядзе адміністратыўнага арышту тэрмінам 15 сутак.
Дадзеная справа тычылася абставінаў, калі заснавальнік Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін, які ўжо знаходзіўся пад адміністартыўным арыштам, быў абвінавачаны ў хуліганскіх дзеяньнях да іншага пакаранага адміністратыўным арыштам, і дадаткова пакараны 15 суткамі. Як высьветлілася з рашэньня Вярхоўнага суду – незаконна. Такім чынам быў аказаны адмысловы ціск на лідэра незалежнага руху.
Тадэвуш Гавін, які правёў месяц пад адміністратыўным арыштам, абураны незаконнымі дзеяньнямі ўладаў і лічыць, што вінаваыя павінны панесьці пакараньне за незаконныя дзеяньні. Ён намераны зьвярнуцца ў суд з позвай на судзьдзю Кастрычніцкага суду г. Гродна з патрабаваньнем маральнай кампенсацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства