viasna on patreon

Гомельшчына: Хто складае меншасць у акруговых камісіях?

2010 2010-02-11T14:55:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па 1-2% прадстаўнікоў ад «іншых» грамадскіх аб'яданняў і апазіцыйных партый уключаны ў акруговыя камісіі. Так, у 60 акруговых камісіях агульнай колькасцю 780 чалавек АГП мае прадстаўніцтва ў 1%, «іншыя» грамадскія аб'яднанні — 1%, партыя левых «Справядлівы свет» - 2%. Праўладная КПБ атрымала 3% месцаў.

34% сябраў камісій трапілі туды шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў. 20% - як актывісты прафсаюзаў ФПБ, 18% - як прадстаўнікі працоўных калектываў. 6% - ад БРСМ, па 5% у камісіях ад «Белай Русі» і ветэранаў, 4% - прадстаўнікі Саюза жанчын.

Паводле гендэрнага складу акруговыя камісіі па вобласці выглядаюць так: 63% - жанчыны і 37% - мужчыны.

Згодна з афіцыйнымі звесткамі, у камісіі трапілі людзі ўзростам ад 21 да 86 гадоў. Траціну з іх (29%) складаюць людзі ўзростам 41-50 гадоў, 26% - 31-40 гадоў, 25% - 51-60 гадоў. 5% - пенсіянеры ўзростам 61-70 гадоў, а 2% — наогул састарэлыя людзі — ад 71 да 86 гадоў.

Паводле звестак рэгіянальных назіральнікаў, акруговыя камісіі ў Гомелі ўзначальваюць спрэс ідэолагі і вертыкальшчыкі, якія трапілі ў камісіі шляхам падачы заяваў ад грамадзянаў, ад праўладных грамадскіх аб'яднанняў (такіх, як «Белая Русь») і прафсаюзаў (такіх, як «Беларускі прафесійны саюз працаўнікоў дзяржаўных і іншых установаў»).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства