viasna on patreon

Плянаваны на гэтым тыдні візыт у Менск начальніка аддзела па выбарах Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЭ Храіра Баліана адкладзены па тэхнічных прычынах. , RR

2003 2003-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зноў "тэхнічныя прычыны"
Плянаваны на гэтым тыдні візыт у Менск начальніка аддзела па выбарах Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЭ Храіра Баліана адкладзены па тэхнічных прычынах. , RR
Аляксандар Дашчынскі, RR -
На гэтым тыдні планаваўся візыт у Менск начальніка аддзела па выбарах Бюро па дэмакратычных нстытутах і правох чалавека АБСЭ Храіра Баліана. Былі запланаваныя сустрэчы ў Менску з прадстаўнікамі шэрагу грамадзкіх арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтар "Вясна". Аднак перад самым пачаткам візіту ў Менск стала вядома, што Храір Баліан не прыедзе.
У варшаўскім Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека АБСЭ не сталі падрабязна тлумачыць прычыны адмены візіту і сказалі, што ён, па тэхнічных прычынах, пераносіцца на больш позьні тэрмін. Калі адбудзецца гэты візіт, у Бюро таксама не сказалі. Пакуль застаецца нявызначаным пытаньне, ці прыедуць наглядальнікі БДЗІПЧ АБСЭ на мясцовыя выбары ў Беларусі. Ва ўсякім разе час для поўнамаштабнага назіраньня ўжо згублены.
У Цэнтральнай камісіі па выбарах і ў міністэрстве замежных справаў Беларусі таксама не падалі ніякай інфармацыі наконт планаванага візіту прадстаўніка БДЗІПЧ АБСЭ. Пытаньне назіраньня за мясцовымі выбарамі пакуль застаецца адкрытым.
Нагадаю, што спадар Храір Баліан ачольваў дэлегацыю назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 2001 года. Тады ў дэлегацыі былі праблемы з візамі і запрашэньнем ад беларускіх уладаў. У выніку дэлегацыя БДЗІПЧ АБСЭ змагла распачаць назіраньне за прэзыдэнцкай кампаніяй са спазьненьнем на два з паловай тыдні. Улічваючы парушэньні пры правядзеньні прэзыдэнцкай кампаніі міжнародныя эксперты прйшлі да высновы, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 года не былі свабоднымі і дэмакратычнымі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства