viasna on patreon

"Тое, што адбылося, у чарговы раз засведчыла, што ўлады збіраюцца зліквідаваць незалежную прэсу наогул", - так пракаментаваў галоўны рэдактар газеты "Салідарнасць" Аляксандр Старыкевіч адмову РУП "Белпошта" супрацоўнічаць з выданнем у 2006 г.

2005 2005-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі з тым, што газеты "Салідарнасць" і "Народная Воля" не ўключаныя ў падпісны каталог на першае паўгоддзе 2006 года, пра што 8 лістапада РУП "Белпошта" паведаміла рэдакцыям абодвух выданняў, галоўны рэдактар газеты "Салідарнасць" Аляксандр Старыкевіч сказаў: "Тое, што адбылося, у чарговы раз засведчыла, што ўлады збіраюцца зліквідаваць незалежную прэсу наогул".
"Зараз мы думаем над тым, як арганізаваць цэнтр распаўсюду "Народнай волі" ў Мінску іншых гарадах Беларусі", - зазначыла шэф-рэдактар у гутарцы з прэс-службай ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
"Я яшчэ не ведаю, якія крокі ў адказ мы зробім, - сказаў БАЖ Аляксандр Старыкевіч, - Але ясна адно: нам усім трэба думаць, што рабіць далей. Нават калі цяпер выжывуць "Салідарнасць" і "Народная воля", будзе наступны ўдар па іх альбо па некім яшчэ. Я думаю, што для нас надыходзіць час інтэрнэту і самвыдату. Гэта не значыць, што я заклікаю ўсіх сысці ў падполле: пакуль ёсць магчымасць, трэба, натуральна, выходзіць легальна, але ўсведамляючы, што часу ў нас засталося няшмат".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства